У Ельску жыхароў папрасілі падрыхтаваць запас пітной вады 

Паводле паведамленняў у сацсетках, гэта неабходна ў сувязі з прамываннем цэнтралізаванай трубаправоднай сістэмы ва ўсім горадзе, заўважыў «Флагшток».

04.11.2024 / 18:00

У КЖЭУП «Ельскае» пацвердзілі пра існаванне праблемы, але падрабязнасці адмовіліся паведамляць. «Тэлефануйце на водазабор», — адказаў дыспетчар.

Характэрна, што мясцовыя ўлады і камунальнікі не інфармавалі грамадзян пра праблему пры дапамозе дзяржСМІ. Пра яе стала вядома толькі з сацсетак.

У Лельчыцах збіраюцца разліваць айчынныя Spa і Perrier

Моцны вецер нарабіў бяды ў розных рэгіёнах Беларусі

Змяненне клімату ўдарыць і па здароўі беларусаў?

Nashaniva.com