У Саудаўскай Аравіі выпаў снег

У Саудаўскай Аравіі пасля моцных дажджоў і граду выпаў снег, уключаючы і пустынную мясцовасць. Кадры з рэдкай для гэтых краёў з'явай абляцелі сацыяльныя сеткі.

04.11.2024 / 16:08

Вярблюды ў пустыні Саудаўскай Аравіі пасля выпадання снегу. Фота: x.com/TheSaudiPost_En 0 5

Паводле інфармацыі выдання Khaleejtimes, у некаторых частках Саудаўскай Аравіі наступілі халады. Пасля моцных дажджоў і снегу ў некаторых мясцовасцях выпаў снег. Пераважна гэта адбылося ў горных раёнах.

Адзначаецца, што рэгіён Эль-Джауф, дзе выпаў снег, вядомы сезоннымі палявымі кветкамі. Увесну тут расцвітаюць лаванда, хрызантэмы і іншыя расліны.

Snow blankets the Al-Jouf region, north of #Saudi Arabia ❄️ pic.twitter.com/g8tgTHDS9I

— TSP English (@TheSaudiPost_En) November 3, 2024

Між тым, паводле інфармацыі Saudigazette, у рэгіёне ўсё яшчэ ёсць верагоднасць навальніц, якія суправаджаюцца моцнымі вятрамі, адсутнасцю бачнасці, градам і залевамі ў найбліжэйшыя дні.

Снег у Саудаўскай Аравіі — з'ява рэдкая, але час ад часу здараецца. Напрыклад, у канцы 2022 года снег выпаў у горадзе Табуку. Жыхары іншых рэгіёнаў тады спецыяльна прыязджалі ў горад, каб на гэта паглядзець. Акрамя таго, да гэтага снег выпадаў у горнай мясцовасці на паўночным захадзе Саудаўскай Аравіі.

У Мінску выпаў першы снег

У Іспаніі аб'явілі трохдзённую жалобу па ахвярах паводкі. Колькасць ахвяраў расце

У сербскім горадзе на вакзале абрынуўся бетонны казырок і накрыў дзясяткі людзей

Nashaniva.com