Мінскі ГУМ ужо ўпрыгожыў вітрыны да Новага года ФОТЫ
Раніцай 1 лістапада мінскі ГУМ прадставіў пакупнікам абноўленыя вітрыны, піша Blizko.by.
02.11.2024 / 22:44
Для ўпрыгожвання вітрын былі абраныя вобразы замест тавараў. І зараз можна ўбачыць блакітнавокую вавёрку, паветраныя шары і снягурак-анёлкаў. У шасці вітрынах прадстаўленыя шэсць асобных гісторый.
Дэкарацыі наўмысна зрабілі аб'ёмнымі. Памеры некаторых элементаў перавышаюць 8 квадратных метраў.
Паводле слоў дызайнера, пры стварэнні эскізаў улічваліся сусветныя трэнды, а для параўнання вобразаў выкарыстоўвалі штучны інтэлект. Вітрыны захаваюць свой выгляд да канца лютага.
Да Новага года ў Мінску паставяць 13 новых светлавых кампазіцый
У Наваполацку ўключылі гірлянды на гарадской навагодняй елцы
Таццяна Грыневіч выдала кнігу з навагоднімі песнямі