ЗША выдзяляюць новую дапамогу Кіеву на фоне далучэння да вайны вайскоўцаў КНДР
Пентагон заявіў, што накіруе Украіне дадатковую вайсковую дапамогу на суму 425 мільёнаў даляраў на фоне падрыхтоўкі Кіева да супрацьстаяння з расійскімі войскамі, узмоцненымі больш чым 10 000 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.
02.11.2024 / 20:37
Добраахвотнік з ЗША, які ваюе ва Украіне. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky
Новы пакет дапамогі, пра які абвясціў міністр абароны Лойд Осцін, уключае зброю, якая будзе ўзятая з наяўных запасаў ЗША, у тым ліку боепрыпасы для СПА NASAMS і ракетных сістэм HIMARS, а таксама ракеты для ПЗРК Stinger.
Пакет, абвешчаны Пентагонам, даводзіць агульную суму вайсковай дапамогі, выдзеленай ЗША Украіне з моманту ўварвання Расіі ў лютым 2022 года, да 60,4 мільярда даляраў.
Знясіленыя вайной. Захад яшчэ дапамагае Украіне трымацца, але ўжо не дапамагае перамагаць
Украіна праспала дронавую рэвалюцыю? Чаму оптавалаконныя дроны мяняюць многае на полі бою
З'яўленне паўночнакарэйскіх войскаў ва Украіне — крок да Трэцяй сусветнай?
Блінкен: Паўночнакарэйскія войскі неўзабаве ўступяць у бой з УСУ ў Курскай вобласці