Орбан заявіў пра паразу Украіны ў вайне з Расіяй

Правы швейцарскі часопіс Weltwoche правёў у Вене канферэнцыю «Мір у Еўропе», на якую запрасіў экс-канцлера Германіі Герхарда Шродэра і прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана.

01.11.2024 / 15:29

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Яны выступалі перад поўнай канферэнц-залай знакамітага Венскага гатэля «Захер», піша Bild.

Арганізатары шырока цытуюць словы Орбана пра паразу Украіны ў вайне.

«Ключавая фраза, якая прагучала ўчора ўвечары, у тым, што гэтая вайна прайграная для Украіны. Пра гэта Віктар Орбан ясна сказаў», — заявіў па выніках дыскусіі яе вядучы, галоўны рэдактар Weltwoche Роджэр Кепель.

«Мне асабліва смешна ў сустрэчы Кепеля, Шродэра і Орбана тое, што там сабраліся менавіта тыя, хто заўсёды кажа, быццам больш няма плюралізму меркаванняў, быццам сфармавалася картэльная змова меркаванняў для падтрымкі Украіны. А затым усе трое з гонарам выказваюць абажанне Пуціну без якога-небудзь іншага меркавання», — каментуе намеснік галоўнага рэдактара Bild Паўль Ронцхаймер.

У Еўрапарламенце Віктара Орбана правялі з трыбуны песняй Bella Ciao

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам

«Тэфлонавы Марк», які здолеў пасябраваць з Орбанам і Трампам. У НАТА ад сёння новы кіраўнік

Nashaniva.com