З лістапада забараняюць лавіць два віды рыб

З 1 лістапада ў Беларусі будзе забаронена лавіць два віды рыбы, паведаміла Беларуская арганізацыя паляўнічых і рыбаловаў.

30.10.2024 / 19:20

Чудскі сіг. Фота: fishingby.com

«З мэтай стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення сіга чудскага з 1 лістапада па 15 снежня ў рыбалоўных угоддзях Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца забарона на яго вылаў. У гэты перыяд у прадстаўнікоў сямейства ласосевых, да якіх належыць сіг чудскі, пачынаецца перыяд нерасту», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама

«для захавання папуляцыі сома па ўсёй рэспубліцы усталёўваецца забарона на яго вылаў з 1 лістапада па 31 сакавіка, пры гэтым забарона тычыцца не толькі прамысловай, але і аматарскай лоўлі».

Рэч у тым, што сом звычайны залягае на зімоўку і становіцца практычна нерухомым, што робіць яго лёгкай здабычай на зімавальных ямах.

БТПР таксама нагадвае, што ў адпаведнасці з правіламі аматарскага рыбалоўства і правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі ў рыбалоўных угоддзях забароненая лоўля ўсіх відаў рыб на зімавальных ямах з 1 кастрычніка па 15 красавіка.

Каля Аўстраліі злавілі селядцовага караля. Кажуць, што гэта не на дабро

У Магілёўскай вобласці вылавілі 15-кілаграмовага шчупака. Даставалі з вады амаль гадзіну

У Петрыкаўскім раёне пенсіянер адправіўся рыбачыць на лодцы і заблукаў

Nashaniva.com