Стала вядома, за што будуць судзіць кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука

Яго затрымалі, калі ён прыйшоў да расійскай амбасады ўскласці кветкі ў памяць пра памерлага палітыка Аляксея Навальнага.

30.10.2024 / 15:45

Дзмітрый Кучук. Скрыншот з відэа з сацыяльных сетак

50-гадовы Дзмітрый Кучук — былы старшыня партыі «Зялёныя» (партыю ліквідавалі ў ліпені 2023 года). Ён узначальваў адкрытае акцыянернае таварыства «МС Заходняя» — гэта прадпрыемства, якое збірае і перапрацоўвае адкіды. Мае дарослую дачку.

Зрабіў бізнэс на смецці. Хто такі Дзмітрый Кучук, які хоча балатавацца ў Палату прадстаўнікоў

Дзмітрыя затрымалі 16 лютага каля расійскай амбасады. Кучук прыйшоў, каб ускласці кветкі ў памяць пра памерлага палітыка Аляксея Навальнага. Праз месяц стала вядома, што супраць Дзмітрыя завялі крымінальную справу.

Імя Кучука з'явілася ў раскладзе судоў. Разглядаць яго справу пачнуць 22 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах — «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Яму можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Судзіць яго будзе Алена Шылько. Шылько 51 год, на пасадзе суддзі яна не менш за 17 гадоў. Палітычныя справы яна вядзе як мінімум з 2006-га. Шылько асудзіла дзясяткі беларусаў па палітычна матываваных крымінальных справах, сярод якіх — Алесь Пушкін, які памёр за кратамі.

Суддзя, вядомая многім палітвязням, і пракурор з медалём ад Лукашэнкі. Хто судзіў Алеся Пушкіна

«Мне важна стаць голасам тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны». Былы кіраўнік Зялёных ідзе ў дэпутаты

20-гадовага хлопца са зборнай па судамадэльным спорце асудзілі за «заклікі да санкцыяў». Пагражала да 12 гадоў

Nashaniva.com