Паліцыя Маямі афіцыйна адказала, што здарылася з экс-хакеістам Канстанцінам Кальцовым

У паліцыі акругі Маямі-Дэйд адказалі на запыт выдання «Трыбуна» адносна таго, да якіх высноў прыйшло расследаванне з нагоды смерці беларускага экс-хакеіста Канстанціна Кальцова вясной гэтага года.

29.10.2024 / 17:12

«На падставе расследавання і доказаў, сабраных нашым бюро па забойствах, гэты інцыдэнт класіфікаваны як суіцыд», — паведаміў прадстаўнік паліцэйскага дэпартамента Маямі-Дэйд Анхель Радрыгес.

Канстанцін Кальцоў трагічна загінуў у ноч з 17 на 18 сакавіка. Ён выпаў з балкона на 23-м паверсе гатэля St. Regis Bal Harbour Resort у прыгарадзе Маямі. Яму было 42 гады.

Сабаленка распавяла, што яна адчула пасля смерці Кальцова

Былая жонка Кальцова выставіла допіс пра яго. Сабаленка лайкнула

Сабаленка пра гібель Кальцова: Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае

«Хутчэй за ўсё, ён быў п'яны». Інтэрв'ю з былой жонкай Канстанціна Кальцова, якая таксама жыве ў Маямі

Кальцоў з'ехаў з «Салавата Юлаева» пасля размовы на павышаных танах, падпісаўшы заяву аб звальненні

Што за пяцізоркавы гатэль, у якім трагічна абарвалася жыццё Канстанціна Кальцова?

Загінулы хакеіст Кальцоў кінуў сям'ю з трыма дзецьмі і пачаў яркі раман з Арынай Сабаленка — вось гэтая скандальная гісторыя

Nashaniva.com