У Кітаі пачалі будаваць першы ў свеце завод лятучых аўтамабіляў

Даччыная кампанія кітайскага аўтавытворцы XPeng упершыню прадставіла аўтамабіль у 2021 годзе. Яго назвалі «Сухапутны авіяносец». У верасні гэтага года ён здзейсніў свой першы палёт.

28.10.2024 / 16:22

 

Фота: XPeng

Машына ўяўляе сабой даволі вялікі трохвосевы электрамабіль, які аддалена нагадвае сумесь мінівэна з пікапам. Ён перавозіць у спецыяльным адсеку кампактны пасажырскі апарат з функцыяй вертыкальнага ўзлёту і пасадкі. То-бок па сутнасці гэта колавы аўтамабіль, які возіць мініяцюрны верталёцік.

Новы завод будзе знаходзіцца ў горадзе Гуанчжоў, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуандун. Там плануюць выпускаць да 10 тысяч такіх аўтамабіляў за год, паведамляе агенцтва «Сіньхуа».

Папярэднія продажы машыны пачнуцца ўжо ў канцы 2024 года. Кампанія заявіла, што сабрала больш за тысячу перадзамоў на свой аўтамабіль з асобным лятаючым модулем. Яго меркаваны кошт — 280 тысяч долараў.

У Беларусь збіраецца зайсці кітайскі сэрвіс заказу таксі

Ілан Маск прэзентаваў таксі-беспілотнік — без руля і педаляў

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто

Nashaniva.com