На Нацыянальным футбольным стадыёне выпрабавалі падсвятленне фасада ФОТАФАКТ
На Нацыянальным футбольным стадыёне, які будуецца кітайскімі падрадчыкамі, уключылі пробнае падсвятленне. Пра гэта піша Blizko.by на падставе матэрыялаў з сацсетак.
26.10.2024 / 16:02
Нацыянальны стадыён разлічаны па праекце на 33 тысячы гледачоў.
Абмеркаванне будаўніцтва новага нацыянальнага стадыёна вялося шмат гадоў, з 2010 да 2017 года. Пачалі будаваць толькі ў 2019-м, а завяршыць работы абяцаюць да 31 снежня 2024 года.
Новы Нацыянальны футбольны стадыён Беларусі мае стаць самым умяшчальным у краіне.
У Жодзіне на стадыёне вывесілі банэр «Слава Расіі»
Стадыён «Дынама» ладзіць рамантычныя вячэры на футбольным полі пад зорным небам
1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы