Кныровіч патлумачыў, чаму лепш галасаваць на выбарах за Гайдукевіча, чым за Лукашэнку

Галасаваць супраць усіх, ці цалкам байкатаваць. Так сёння выглядаюць прапановы дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкія выбары, якія ўлады прызначылі на 26 студзеня.

26.10.2024 / 14:02

Сябра Каардынацыйнай рады, блогер Аляксандр Кныровіч раней прапанаваў дэмакратычным сілам выкарыстаць падчас прэзідэнцкіх выбараў тактыку «разумнага галасавання». Ідэя заключаецца ў тым, каб апаненты ўлады арганізавана галасавалі за любога контркандыдата Лукашэнкі. Сам блогер прапанаваў галасаваць за Алега Гайдукевіча. Акурат у пятніцу лідар праўладнай ЛДПБ абвясціў, што пойдзе на выбары, нагадвае Радыё Свабода.

«Мы разумеем, што 26 студзеня не будзе ніякіх выбараў. Гэта фармальная працэдура перапрызначэння Лукашэнкі. І ад таго, як прагаласуюць людзі, не залежыць нічога. Я нават упэўнены, што ў бюлетэнях не будзе імёнаў Чэрачань, Канапацкая ці Дзмітрыеў, людзей, якія хоць неяк могуць выглядаць як нейтральныя кандыдаты.

Ёсць галасы, якія кажуць, што ня трэба рабіць яўку. Але ж мы разумеем, што ў Беларусі каля 30% жыхароў — гэта прыхільнікі Лукашэнкі. І гэтага дастаткова, каб зрабіць любую тэлевізійную карцінку.

І ў гэтых умовах мы маем магчымасць нешта зрабіць ня з тым, што будзе ў канчатковых пратаколах, а з тым, як мы ставімся да людзей, якія сімпатызуюць дэмакратычным ідэям. Гэта можа быць Гайдукевіч альбо любы іншы кандыдат. Як і «супраць усіх», гэта падыход супраць Лукашэнкі.

Але падыход «супраць усіх не дазваляе афіцыйна агітаваць супраць Лукашэнкі. Гэта партызанскі падыход, бо ў Беларусі агітацыя «супраць усіх» забароненая.

А з падыходам «разумнага галасавання» можна казаць, што «Гайдукевіч лепшы за Лукашэнку» і расказваць, што адбываецца ў краіне. Любы ўмоўны Іваноў зараз лепшы за Лукашэнку».

Алег Гайдукевіч заявіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты

«Мая каманда рыхтавалася да прэзідэнцкай гонкі». Чэрачань шкадуе, што не зможа стаць кандыдатам у 2025 годзе

Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі

Ганна Канапацкая прапануе сацыял-дэмакратам падтрымаць яе на выбарах

Ці быў у Канапацкай нямецкі ДНЖ, які перашкаджае ёй стаць кандыдаткай-спойлерам?

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе

Nashaniva.com