Ганна Канапацкая прапануе сацыял-дэмакратам падтрымаць яе на выбарах

У тэлеграм-канале Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), якая ў мінулым годзе была ліквідаваная ўладамі, з'явілася паведамленне, што Ганна Канапацкая пачала фармаваць ініцыятыўную групу па вылучэнні сябе кандыдаткай у прэзідэнты.

25.10.2024 / 18:12

Ганна Канапацкая

Як сцвярджаецца, Канапацкая нібыта пачала звяртацца да сябраў БСДП з прапановай увайсці ў склад яе ініцыятыўнай групы.

БСДП ўспрымае падобныя прапановы як правакацыі і заклікае сваіх прыхільнікаў не паддавацца на іх і ўстрымацца ад удзелу ў складзе членаў ініцыятыўных груп любых кандыдатаў у выбарчай кампаніі-2025.

Ці быў у Канапацкай нямецкі ДНЖ, які перашкаджае ёй стаць кандыдаткай-спойлерам?

Каго Лукашэнка паставіць на выбары кандыдатамі-спойлерамі?

«Мая каманда рыхтавалася да прэзідэнцкай гонкі». Чэрачань шкадуе, што не зможа стаць кандыдатам у 2025 годзе

Ганна Канапацкая плануе балатавацца на выбарах-2025

Nashaniva.com