Лукашэнка незадаволены, што яго адправілі ў «прылазнік»
Лукашэнка на саміце БРІКС у Казані даў інтэрв'ю яшчэ і расійскім «Известиям», у якім панаракаў, што Беларусь і яшчэ больш за дзясятак краін атрымалі замест паўнавартаснага сяброўства статус толькі партнёра БРІКС.
24.10.2024 / 18:13
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Sergei Ilnitsky Pool Photo via AP
«Пра што БРІКС хацела б, перш чым прымаць іншыя дзяржавы, падумаць? А чаму Турцыю не прыняць? Адзіны член НАТА, які праявіў цікавасць. Пры гэтым буйная краіна, эканоміка магутная. Чаму не прыняць? Не, не прынялі. Прыдумалі гэты «прылазнік» у выглядзе партнёра», — абурыўся Лукашэнка.
Пры гэтым ён адзначыў, што пра жаданне далучыцца да БРІКС заявілі ўвогуле каля 30 дзяржаў, але большасць не атрымалі нават і партнёрства.
Сам то ён, каб была ягоная воля, асабліва не перабіраў бы:
«Я часта кажу: калі спынімся, то тыя, што ідуць за намі, растопчуць. А тут небяспека ў тым, што калі мы не рэалізуем задумы, не задаволім чаканні іншых дзяржаў, калектыўны Захад пераможа і будзе з нас проста смяяцца. І потым ужо глабальную арганізацыю развіваць або заявіць пра стварэнне глабальнай арганізацыі ў свеце будзе вельмі складана».
«Панёс такую лухту, што нават я здзівіўся». Кізім пракаментаваў заявы Лукашэнкі
Лукашэнка расказаў, што прадстаўнікі Захаду прыязджалі да яго пагаварыць пра Емен і Кітай