65-гадовага Антона з «Зелянбуда» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Антон Кончыц усё жыццё адрабіў на рабочых спецыяльнасцях — механікам ды аўтамеханікам.

24.10.2024 / 17:07

Антон Кончыц. Фота з базы АІС «Пашпарт»

У кастрычніку адбыўся суд над 65-гадовым Антонам Кончыцам. Згодна са звесткамі праекта Digital intelligence team, родам ён з аграгарадка Свяцілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Антон усё жыццё працаваў на рабочых спецыяльнасцях — механікам ды аўтамеханікам. Апошняе вядомае месца яго працы — «Зелянбуд» Першамайскага раёна Мінска.

Суд над Антонам Кончыцам скончыўся 9 кастрычніка. Яго абвінавачвалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Прысуд, як і сутнасць абвінавачанняў, невядомыя.

Антон непублічны чалавек. Магчыма, ён стаў адной з ахвяраў палявання сілавікоў на салідарных з палітвязнямі.

Судзіў яго суддзя Сяргей Епіхаў.

Гісторыка Ігара Мельнікава прысудзілі да 4 гадоў калоніі за інтэрв'ю

58-гадовую айцішніцу будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі

Nashaniva.com