Аказваецца, Беларусь не давала тэрыторыі для нападу на Украіну. Лукашэнка сцвярджае, што гэта было нешта іншае
У інтэрв'ю журналісту Бі-бі-сі Стывену Розэнбергу Лукашэнка сярод іншага даў арыгінальную трактоўку таго, што адбылося ў лютым 2022 года, калі расійскія войскі пад выглядам правядзення вайсковых вучэнняў спачатку сканцэнтраваліся на тэрыторыі Беларусі, а пасля здзейснілі з яе напад на Украіну. Аказваецца, гэта не падстава для таго, каб сцвярджаць, што Лукашэнка даў Расіі тэрыторыю для нападу.
23.10.2024 / 23:15
«У нас былі вучэнні, на якіх было задзейнічана некалькі тысяч чалавек расійскіх войскаў. Гэтыя войскі былі ў асноўным з Усходняй акругі, і
Пуцін пачаў выводзіць гэтыя войскі з Беларусі. Яны былі на поўдні, і па гэтай дарозе, міма мяжы з Украінай, ён пачаў вывад войскаў. Частку войскаў у нейкі перыяд (справакавалі, я ў гэтым перакананы) ён павярнуў на Кіеў. Чаму так адбылося? Спытайце ў Зяленскага», — сказаў Лукашэнка.
На пытанне ж, чаму Беларусь у той момант не падтрымала Украіну, Лукашэнка адказаў:
«Расія — гэта наш саюзнік. У нас больш цесныя адносіны, чым у англічан і амерыканцаў. Украіна павяла сябе ў дачыненні да Беларусі варожа: яна раней, чым англасаксы, увяла супраць нас санкцыі».
Таксама ён паабяцаў падтрымліваць Расію столькі, колькі ёй будзе трэба, гэтак жа сама, маўляў, як і Захад гэта абяцае Украіне.
Інтарэсы ж беларускага народа, па ягоных словах, нібыта
«абсалютна супадаюць з расійскімі. Пакуль яны будуць супадаць, мы з Пуціным поплеч будзем дзейнічаць».
Лукашэнка расказаў, што прадстаўнікі Захаду прыязджалі да яго пагаварыць пра Емен і Кітай
Лукашэнка выбраў Расію месцам заявы, што пойдзе на выбары
Лукашэнка даў інтэрв'ю журналісту BBC Стывену Розэнбергу