На дарогах трох беларускіх абласцей з'явілася незвычайная разметка

У Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце («БелдарНДІ») расказалі, што ў Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцях цяпер праводзяць эксперымент, дзеля якога на мясцовых дарогах з'явілася новая і незвычайная разметка.

23.10.2024 / 21:53

Эксперымент праводзіцца для таго, каб вызначыць аптымальны падыход да выкарыстання матэрыялаў для гарызантальнай разметкі, такіх як эмаль і святлоадбівальныя шклошарыкі.

Ва ўстанове адзначылі, што спецыялісты вызначаць найбольш эфектыўныя камбінацыі матэрыялаў і тэхналогій нанясення разметкі на дарогах з рознай інтэнсіўнасцю руху. Прычым нанясенне будзе ўлічваць кліматычныя асаблівасці рэгіёнаў Беларусі.

Пасля праведзеных даследаванняў распрацуюць праекты зменаў у СТБ 1750-2007 «Шклошарыкі святлоадбівальныя для дарожнай разметкі. Тэхнічныя ўмовы» і ТКП 452-2018 «Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху. Правілы нанясення гарызантальнай дарожнай разметкі».

Пасля таго новую методыку афармлення дарожнай разметкі распаўсюдзяць па ўсёй краіне.

У Гомелі з'явіўся праекцыйны пешаходны пераход. Што гэта такое?

У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы — для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры»

На беларускіх дарогах пачынаюць уводзіць колерныя стоп-лініі

На МКАД з'явілася эксперыментальная разметка. Што яна значыць

Ці стане разметка на дарогах больш трывалай і як будуць апрацоўваць дарогі зімою

Nashaniva.com