Хаўер Мілей ліквідаваў падатковую службу ў Аргенціне

Офіс прэзідэнта Аргенціны аб'явіў аб роспуску AFIP (Федэральнай адміністрацыі дзяржаўных даходаў) і яе замене новым «спрошчаным» органам — ARCA (Агенцтвам па зборы падаткаў і мытным кантролі). Пра гэта гаворыцца ў заяве Офіса прэзідэнта Аргенціны.

22.10.2024 / 13:58

Хаўер Мілей. Фота: Tomas Cuesta / Getty Images

«Офіс прэзідэнта паведамляе, што ў рамках скарачэння дзяржаўных структур і ліквідацыі неэфектыўных органаў будзе распушчана Федэральная адміністрацыя дзяржаўных даходаў (AFIP)», — гаворыцца ў паведамленні.

Новая ўстанова, паводле планаў, будзе прасцейшая, больш эфектыўная, менш бюракратычная і таннейшая.

Прадугледжваецца скарачэнне 45 працэнтаў кіруючых пасад і ніжэйшых службовых асоб на 31 працэнт, што азначае ліквідацыю 34 працэнтаў існуючай структуры. Гэта павінна скараціць выдаткі краіны на 6,4 мільярда песа (каля 6,5 мільёнаў долараў).

Дзеці шпіёнаў Дульцавых толькі пры абмене даведаліся, што яны расіяне, а не аргенцінцы

Прэзідэнт Аргенціны Мілей заклікаў армію Венесуэлы абараніць дэмакратыю і волю народа

Што адбылося з эканомікай Аргенціны за шэсць месяцаў працы новага прэзідэнта

Nashaniva.com