У G7 падтрымалі Кіеў на шляху да сяброўства ў НАТА

Міністры абароны краін «Вялікай сямёркі» (G7) у Неапалі падтрымалі Украіну на яе «незваротным шляху да поўнай еўраатлантычнай інтэграцыі, уключаючы сяброўства ў НАТА». Гэта вынікае з сумеснай дэкларацыі, апублікаванай у суботу, 19 кастрычніка.

19.10.2024 / 22:57

Падчас пасяджэння. Фота: x.com/G7

Акрамя таго, у заяве дэкларуецца, што дзяржавы «Вялікай сямёркі» працягнуць аказваць вайсковую дапамогу Украіне:

«Мы падкрэсліваем наш намер працягваць аказваць дапамогу Украіне, уключаючы вайсковую дапамогу ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектывах», — гаворыцца ў ёй.

Улетку ў Італіі краіны «Вялікай сямёркі» прынялі пакет, які прадугледжвае выдачу Украіне крэдытаў на суму да 50 млрд даляраў (46 млрд еўраў), што фінансуюцца за кошт замарожаных расійскіх актываў.

Рашэнне Рады ЕС яшчэ неабходна зацвердзіць у рамках фармальнай працэдуры, якая патрабуе сярод іншага згоду Еўрапарламента. Мэтай з'яўляецца перадача крэдыту Украіне ўжо ў наступным годзе з наступным пагашэннем на працягу максімальнага перыяду ў 45 гадоў.

У G7 уваходзяць ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Італія і Японія. Старшынюе цяпер у гэтым аб'яднанні Італія, менавіта таму пасяджэнне праходзіла на яе тэрыторыі. Да перамоваў таксама далучыліся прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза, НАТА і міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.

Умераў па выніках пасяджэння паведамў, што Украіна падчас яго таксама дамовілася аб неадкладным узмацненні сваёй супрацьпаветранай абароны, адпаведнае пагадненне падпісанае.

Краіны-падпісанты будуць фінансаваць сумесныя праекты або падтрымліваць уласныя ініцыятывы, накіраваныя на ўзмацненне магчымасцяў супрацьпаветранай абароны УСУ.

Асновым партнёрам у гэтай справе будзе Германія, таксама да праекта далучацца Бельгія, Нарвегія, Нідэрланды і Данія.

Ці зможа ўтрымацца Літва? У ЗША спрагназавалі ход ваенных дзеянняў у першыя 10 дзён пасля ўварвання Расіі ў Еўропу

Зяленскі раскрыў план Б на выпадак адмовы прыняцця ў НАТА

Зяленскі адмаўляе, што Украіна хоча ствараць ядзерную зброю

Зяленскі: Украіна альбо ўступіць у НАТА, альбо будзе мець ядзерную зброю

Зяленскі азнаёміў еўрапейскіх лідараў з «Планам перамогі»

Прэзідэнт Літвы назваў галоўную праблему плана Зяленскага

Nashaniva.com