Аляксандру Памідораву ўжо сабралі 6 000 еўра
На дапамогу спеваку Аляксандру Памідораву, які перажывае цяпер не найлепшыя часы ў эміграцыі і зарабіў сабе хваробы на будоўлях, за суткі сабралі суму ўдвая большую за патрэбную.
19.10.2024 / 13:03
Па стане на 13:00 суботы сабрана 6 163 еўра з заяўленых 3 000 еўра.
Аляксандр Памідораў з'ехаў з Беларусі ў снежні 2021 года, а цяпер сур'ёзна захварэў — двухбаковы сярэдні атыт, праз што ён не чуе нармальна.
«Справа ў тым, што я сур'ёзна захварэў — у мяне двухбаковы сярэдні атыт, праз што я не чую нармальна. А тое, што чую, не мае нічога агульнага з тым, як яно мусіць гучаць. Апроч таго, з'явіліся праблемы з суставамі ног, і зараз я не магу выконваць фізічную працу, якой зарабляў на жыццё апошнія чатыры гады — як у Беларусі, так і за мяжой. А праз праблемы з вушамі, я не змагу выступаць з канцэртамі бліжэйшым часам. Мне трэба аплаціць арэнду жылля, набыць лекі і хаця б базавы набор прадуктаў, каб падтрымліваць сілы», — кажа Аляксандр.
Музыка Аляксандр Памідораў захварэў — і просіць дапамогі
Грошы для дапамогі спеваку Памідораву сабралі за 180 хвілін