ЗША абвясцілі ўзнагароду да 10 мільёнаў даляраў за інфармацыю пра расійскі тэлеграм-канал «Рыбарь»

Расійскі праект «Рыбарь» у ЗША абвінавачваюць ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары, таму на сайце праграмы «Узнагароджанне за дапамогу правасуддзя» Дзярждэпартамента ЗША абвясцілі вялікую ўзнагароду за інфармацыю пра гэты канал і яго рэдактараў ды супрацоўнікаў.

18.10.2024 / 20:49

Сузаснавальнік і генеральны дырэктар «Рыбаря» Міхаіл Звінчук. Фота: Максім Кардапольцаў / RTVI

У паведамленні сцвярджаецца, што «Рыбарь» — гэта расійская медыяарганізацыя, якую раней фінансаваў Яўген Прыгожын. Цяпер яе нібыта фінансуе «Растэх». За інфармацыю пра гэтую арганізацыю амерыканцы гатовыя заплаціць вялікія грошы — да 10 мільёнаў даляраў.

Паводле версіі ўладаў ЗША, «Рыбарь» прасоўвае «прарасійскія і антызаходнія ідэалагічныя ўстаноўкі», «кіруючы прапагандысцкімі медыя-каналамі» і твітар-акаўнтамі. Яго таксама абвінавачваюць у тым, што ён спрабаваў «пасеяць разлад, спрыяў сацыяльным рознагалоссям, распальваў міжпартыйную і расавую варожасць, заклікаў да нянавісці і гвалту ў Злучаных Штатах».

Улады ЗША цікавіць інфармацыя пра дзевяць чалавек з каманды «Рыбаря». У прыватнасці, гэта дырэктар праекта Міхаіл Звінчук.

Праект «Рыбарь» існуе некалькі гадоў. На сайце праекта сказана, што ён існуе нібыта на народныя ахвяраванні і займаецца «пытаннямі вайсковай аналітыкі, інфармацыйнай вайны і візуальнай прапаганды».

У сакавіку 2023 года было заснавана ТАА «Рыбарь». Яго генеральным дырэктарам і сузаснавальнікам з'яўляецца Міхаіл Звінчук, а Валерыя Звінчук — другім з трох сузаснавальнікаў. 

Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША наведаў Мінск і абмеркаваў вызваленне палітвязняў

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным

ЗША абвясцілі велізарную ўзнагароду за інфармацыю пра грамадзяніна Беларусі. Але ён ужо ў беларускай турме

Nashaniva.com