Прызналі палітвязнямі яшчэ 4 чалавекі

17 кастрычніка праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 4 чалавекі. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1292 чалавекі.

17.10.2024 / 21:46

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:

Юрый Бандарэнка, Вячаслаў Мурноў, Андрэй Рабякоў і Кірыл Вевель.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1292 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Палітвязень Руслан Ліннік не выйшаў з калоніі пасля адбыцця чатырохгадовага тэрміну

У Віцебску затрымалі мужчыну з пашпартамі Украіны і ЗША

Каталіцкі святар Павел Лемех з'ехаў з Беларусі

Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі

Nashaniva.com