На паўднёвай мяжы Беларусі адкрылі памежную заставу «Грабяні»

Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што 17 кастрычніка ў Лельчыцкім раёне ўрачыста адкрылі новую заставу «Грабяні».

17.10.2024 / 21:35

Будаўніцтва новага комплексу пачалося 20 лютага 2023 года ў межах праграмы «Удасканаленне пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы». На тэрыторыі абсталяваныя месцы для захоўвання і рамонту тэхнікі, гадавальнік для службовых сабак і спартыўныя аб'екты. 

Памежная застава ахоўвае ўчастак дзяржаўнай мяжы з Украінай працягласцю каля 35 кіламетраў, на якім нямала працяглых забалочаных участкаў.

Паведамляецца, што з пачатку года памежнікі заставы затрымалі восем парушальнікаў.

Памежны камітэт: Сям'я з 10 дзецьмі перабралася з Латвіі ў Беларусь

Беларус вёз у Еўрасаюз рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт — на 2,6 млн еўра

Уязджаюць з 49 краін. Памежная служба Польшчы апісала нелегальную міграцыю на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com