Школьную форму для настаўнікаў у Беларусі ўводзіць не плануюць

Настаўнікі ў Беларусі павінны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, але пра адзіную форму для іх гаворка пакуль не ідзе, піша «Смартпрэс».

17.10.2024 / 17:07

Школьная форма, якую ўвялі ў Маладзечанскай гімназіі № 6

«Ніхто не адмяняў дзелавы стыль адзення для настаўніка. Педагог у тым ліку і знешнім выглядам павінен выхоўваць вучня», — заявіла намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі — начальніца упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова на прэс-канферэнцыі 17 кастрычніка.

Яна нагадала, што загадам міністра адукацыі зацверджаныя правілы для педагогаў, дзе гаворка ідзе не пра форму для іх, а толькі пра дзелавы стыль адзення. Адказваючы на пытанне, чаму ў школьнікаў ёсць школьная форма, а ў настаўнікаў няма, Каржова заявіла, што «ў нас няма школьнай формы, як гэта было ў савецкія часы».

Гаворка, паводле яе, «не пра школьную форму, а пра школьнае адзенне дзелавога стылю. І дадзена права кожнай установе адукацыі вызначаць гэтае адзенне».

Што да вучняў, то норма аб школьнай вопратцы для іх пакуль рэгулюецца рэкамендацыйнымі лістамі, але плануецца дапоўніць Кодэкс аб адукацыі нормай аб абавязку вучняў насіць адзенне дзелавога стылю на ўсіх занятках, за выключэннем фізкультуры і працы. 

У маладзечанскай гімназіі ўвялі адзіную форму для настаўнікаў

У Мінску прэзентавалі адзіную форму для сталічных школьнікаў. Ну і як вам?

Ці дапусцяць дзіця да заняткаў без школьнай формы? Вось што адказалі ў Мінадукацыі

«Страшна, што можа апусціцца жалезная заслона». Мінскія падлеткі расказалі пра сваё жыццё ў цяперашняй Беларусі

Сям'я Пратасевічаў праспявала «Вецер перамен». Як сёлета святкавалі выпускныя

Nashaniva.com