Забіты лідар ХАМАС і галоўны арганізатар уварвання ў Ізраіль у 2023 годзе

Ях'я Сінвар, які нядаўна стаў кіраўніком палітбюро палесцінскага тэрарыстычнага руху ХАМАС, а перад гэтым адказваў за вайсковы блок арганізацыі, быў забіты ізраільскай арміяй у сектары Газа.

17.10.2024 / 17:19

Лідар палесцінскага тэрарыстычнага руху ХАМАС Ях'я Сінвар. Фота: AP Photo/ Adel Hana

12-ы тэлеканал Ізраіля заявіў аб ліквідацыі лідара палесцінскага тэрарыстычнага руху ХАМАС Ях'я Сінвара, адказнага за ўварванне групоўкі ў Ізраіль 7-га кастрычніка 2023 года, падчас якога былі забіты звыш 1200 ізраільскіх грамадзян. Па інфармацыі канала, усе праведзеныя тэсты ДНК сведчаць аб смерці Сінвара.

Канал паведамляе, што ізраільская армія і спецслужбы ліквідавалі Сінвара ў сектары Газа, замініраваўшы будынак, у якім Сінвар сустракаўся з іншымі членамі групоўкі ХАМАС.

«Падчас аперацый Арміі абароны Ізраіля ў сектары Газа былі ліквідаваныя тры тэрарысты. Армія абароны Ізраіля і Ізраільскае агенцтва бяспекі правяраюць магчымасць таго, што адным з тэрарыстаў быў Ях'я Сінвар. Да гэтага часу ўсе праведзеныя тэсты паказваюць, што Ях'я Сінвар сапраўды быў ліквідаваны», — пракаментавалі ў ЦАХАЛ.

Ізраіль абвясціў пра забойства прэм'ер-міністра сектара Газа

У чым феномен ХАМАС? У чым іх ідэя і адкуль яны ўзяліся? Расказвае арабіст

Ізраіль заклікаў ААН тэрмінова прыбраць з Лівана сваіх міратворцаў «дзеля іх жа бяспекі». Там служаць і беларусы

Nashaniva.com