Прэзідэнт Літвы назваў галоўную праблему плана Зяленскага

Зяленскі прапануе не «нейкія сур'ёзныя пытанні, вынесеныя на стол перамоваў», а старыя ідэі, па якіх на захадзе даўно не могуць дамовіцца, распавёў Гітанас Наўседа.

17.10.2024 / 13:09

«План перамогі» Украіны, які прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прадставіць лідарам Еўрасаюза, не прапануе новых ідэй, але змяшчае пункты, паводле якіх еўрапейскія краіны не маглі дамовіцца гадамі. Пра гэта заявіў літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа перад самітам ЕС, піша РБК.

«Такім чынам, нічога новага ў гэтым плане няма, і я не бачу нейкіх сур'ёзных пытанняў, вынесеных на стол перамоваў. Гаворка ідзе толькі аб нашай гатоўнасці і абавязацельствах падтрымліваць Украіну», — сказаў літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа.

Ён адзначыў, што пункты аб прыняцці Украіны ў NATO, пастаўках дальнабойных узбраенняў і дазволе наносіць удары па далёкіх цэлях у Расеі не могуць быць ухваленыя ў ЕС праз адсутнасць кансэнсусу. На яго думку, было б вялікай памылкай думаць, што наша нерашучасць — гэта найлепшы шлях да дээскалацыі».

Зяленскі прэзентаваў свой план учора ў Вярхоўнай Радзе. План змяшчае пяць пунктаў, у кожным з якіх ёсць сакрэтныя палажэнні — іх перададуць партнёрам Украіны і публікаваць не стануць.

Кіеў настойвае на прыняцці ў НАТА, пашыранай ваеннай дапамогі з боку Захаду, размяшчэнні на Украіне няядзерных стратэгічных узбраенняў, сумесным інвеставанні і выкарыстанні ўкраінскага эканамічнага патэнцыялу і гэтак далей.

Зяленскі прэзентаваў «план перамогі»

У «плане перамогі» Зяленскага ёсць пункт аб няядзерным стрымліванні. Што гэта можа быць?

Міхаіл Падаляк расказаў, што змяшчаецца ў сакрэтных дадатках да «плана перамогі» Зяленскага

Зяленскі павёз у Брусэль «план перамогі»

Nashaniva.com