Зборная Беларусі знаходзіцца ў чацвертым кошыку на лёсаванне адбору на чэмпіянат свету — 2026

Лёсаванне пройдзе праз два месяцы, 13 снежня.

17.10.2024 / 10:41

Фота: abff.by

Зборная Беларусі па футболе пакуль знаходзіцца ў перадапошнім чацвёртым кошыку для лёсавання кваліфікацыі да ЧС-2026 для еўрапейскіх каманд, якое адбудзецца 13 снежня 2024 года.

54 зборныя будуць размеркаваны на 12 груп па 4-5 каманд. Каманда Карласа Алоса, магчыма, трапіць у 4-ы кошык.

Падчас кваліфікацыі будзе вызначана 16 еўрапейскіх зборных, якія стануць удзельнікамі мундыялю. Пераможцы груп выходзяць аўтаматычна на мундыяль, а 12 каманд, што зоймуць другія месцы» з чатырма найлепшымі камандамі Лігі нацый у турніры плэй-оф вызначаць яшчэ чатырох шчасліўчыкаў.

У першы кошык лёсавання трапяць 8 найлепшых каманд па выніках розыгрышу Лігі Нацый УЕФА ў дывізіёне А, а таксама 4 зборныя, якія на момант лёсавання будуць мець найлепшы рэйтынг ФІФА.

Ужо гарантавалі трапленне ў першы кошык падчас лёсавання: Францыя, Іспанія, Англія, Бельгія, Нідэрланды, Партугалія, Італія, Германія. Яшчэ 4 зборныя вызначацца пасля заканчэння групавога этапу Лігі Нацый.

Зборная Беларусі ў сваёй групе Лігі нацый у кастрычніку згуляла два матчы ўнічыю (Паўночная Ірландыя — 0:0, Люксембург — 1:1), а ў лістападзе згуляе таксама з Паўночнай Ірландыяй і Балгарыяй.

Зборная Беларусі займае ў гэтым рэйтынгу 39-ы радок

Беларусь згуляла ўнічыю з Люксембургам

Беларуская футбольная «маладзёжка» скончыла адборачны турнір да ЧЕ паразай ад Фарэрскіх астравоў

Беларускі тэлеканал набыў правы на паказ матчаў пад эгідай УЕФА

Галоўнага трэнера футбольнай зборнай Казахстана аштрафавалі за непавагу да казахскай мовы

Зорку сусветнага футбола падазраюць у згвалтаванні

Nashaniva.com