Міхаіл Падаляк расказаў, што змяшчаецца ў сакрэтных дадатках да «плана перамогі» Зяленскага

Як паведаміў у інтэрв'ю «РБК-Украіна» дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, у сакрэтных дадатках да «плана перамогі» Зяленскага пазначаныя цэлі для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі і колькасць неабходнай для гэтага зброі.

16.10.2024 / 20:05

Міхаіл Падаляк

«У дадатках якраз агаворана, якая павінна быць зброя, каб разбураць лагістыку вельмі далёка ад лініі фронту, […] якія менавіта цэлі будуць паражацца і колькі для гэтага трэба зброі», — сказаў Падаляк.

Як паведаміў генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, альянс пакуль не можа падтрымаць усе пункты «плана перамогі» Уладзіміра Зяленскага, але ён будзе разгледжаны саюзнікамі за зачыненымі дзвярыма. У той жа час ён падкрэсліў, што НАТА цвёрда падтрымлівае Украіну, а таксама назваў план Зяленскага магутным сігналам ад прэзідэнта Украіны.

У «плане перамогі» Зяленскага ёсць пункт аб няядзерным стрымліванні. Што гэта можа быць?

Зяленскі прэзентаваў «план перамогі»

Прэм'ер Славакіі намякнуў на хуткае заканчэнне вайны ва Украіне: навіны магчымыя ўжо заўтра

Nashaniva.com