КДБ ладзіць шырокія рэпрэсіі па ініцыятывах унутры Беларусі, але хоча гэта схаваць

Праваабаронцам стала вядома, што ў апошні месяц КДБ «выклікае на размовы» і затрымлівае людзей, якія маюць дачыненне да розных ініцыятыў і праектаў, што легальна працуюць у Беларусі. Гэта адбываецца ў розных кутках краіны і з праектамі рознай накіраванасці, піша «Вясна».

16.10.2024 / 19:52

Адным з фактараў, што аб'ядноўвае ўсе гэтыя кейсы, з'яўляецца тое, што сілавікі хочуць схаваць рэпрэсіі ад грамадства — людзям пагражаюць, што калі інфармацыя пра пераслед трапіць да праваабаронцаў і СМІ, то ў дачыненні да іх будуць распачатыя крымінальныя справы.

Праваабаронцы маюць спіс арганізацый і праектаў, якія трапілі пад рэпрэсіі КДБ, але не публікуюць яго ў мэтах бяспекі. 

Брэсцкага журналіста абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Яго затрымалі пасля вяртання з Расіі

Адрас краязнаўчага сайта палітвязня Яўгена Меркіса перакупіла казахстанскае казіно

ГУБАЗіК пракаментаваў сітуацыю з Максам Каржом

Nashaniva.com