Вялікабрытанія прызначыла замест пасла часовага паверанага ў справах Беларусі

Брытанскае пасольства ў Мінску ўзначаліў Дэвід Уорд.

16.10.2024 / 19:43

Да прыбыцця ў Беларусь Дэвід Уорд быў кіраўніком аддзела гуманітарнай палітыкі і ўзаемадзеяння, мэтавай групы брытанскага знешнепалітычнага ведамства ў Ізраілі / сектары Газа.

Увогуле ж на дыпламатычнай службе ён з 1992 года, прытым працаваў у самых розных рэгіёнах: Японіі, Непале, Кітаі, Лівіі, Грэцыі, Афганістане, Эрытрэі, на Саламонавых астравах і ў Самоа.

Дыпламат, апрача роднай англійскай, валодае французскай, нямецкай, японскай, кітайскай і непальскай мовамі.

У Мінск Дэвід Уорд прыбыў яшчэ ў верасні, але афіцыйна пра яго прызначэнне аб'яўлена толькі цяпер.

Паўнамоцтвы пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс скончыліся ў жніўні гэтага года. 

У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»

Ягораў патлумачыў, як ён уяўляе вяртанне паслоў у Беларусь у абмен на палітвязняў

Nashaniva.com