Паліне Шарэнда-Панасюк дадалі год калоніі

Суд Рэчыцкага раёна прысудзіў палітвязняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк да яшчэ аднаго года і аднаго дня калоніі. Пракурор прасіў адзін год.

15.10.2024 / 18:00

Паліну прызналі вінаватай у злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (арт 411 КК).

Гэта ўжо трэці прысуд, вынесены ёй па гэтым артыкуле. 

Як патлумачыў «Радыё Свабода» муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда, яшчэ адзін дзень — гэта не адбыты дзень з былога прысуду.

Паслы ЕС прыйшлі да будынка суда ў Рэчыцы, дзе заслухоўваецца справа Паліны Шарэнды-Панасюк

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»

Паліне Шарэндзе-Панасюк зноў «прынеслі» зялёныя яблыкі замест прадуктовай перадачы

Nashaniva.com