Астапеня: Мы перараслі той момант, калі думалі, што Беларусь будзе беларускамоўнай

Заснавальнік Цэнтра новых Рыгор Астапеня ў новым выпуску ТОКу падзяліўся сваім бачаннем нацыябудаўніцтва беларусаў.

13.10.2024 / 19:56

Рыгор Астапеня. Скрыншот відэа «Ток»

«Я досыць скептычна стаўлюся да гэтага захаплення самімі сабой, беларушчынай як такой: «Мы хочам усяму свету даказаць, адрадзіць нашу Беларусь» і гэтак далей. То-бок, мне гэта заўсёды здавалася такім… Ну, беларусы нармальныя. Не трэба з беларусамі рабіць нейкія працэсы. Адраджаць, неяк перавучваць», — разважае сацыёлаг.

На пытанне, як у такім выпадку ён бачыць нацыянальнае будаўніцтва, сацыёлаг заўважыў: «Я думаю, працэсы развіцця і ёсць нацыябудаўніцтва. Трэба даць людзям свабоду, даць людзям магчымасць зарабляць грошы. І ўсё будзе нармальна». І нагадаў, што пра гэта казаў і Віктар Бабарыка.

@tokbelarus Каго беларусы бачаць новым прэзідэнтам? #Беларусь #лукашенко #президент #батька #беларусьновости #нашаніва ♬ transgender - &lt3

Свядомасць у беларусаў, на думку Астапені, сфармуецца сама:

«Свядомасць сфармуецца сама. Яна і зараз фармуецца. Калі будуць створаны адпаведныя ўмовы, калі беларуская мова зможа адкрыта канкураваць з рускай, то адпаведна з'явіцца больш беларускамоўных прадуктаў.

Для мяне гэта абсалютна лагічна, што будзе падтрымлівацца сваё. Таму для мяне гэта окей. Але гэта зусім не значыць, што трэба імкнуцца да гэтага. Я думаю, мы перараслі той момант, калі думалі, што Беларусь калісьці будзе беларускамоўнай. Ужо досыць відавочна, што не».

Астапеня: Адбываецца пэўная трансфармацыя рэжыму ў Беларусі

Астапеня пра выбары 2025: Людзі хочуць хадзіць на выбарчыя ўчасткі, байкоты не любяць

Астапеня: «Калі вы раззлуеце дзеда, то чаго дасягнеце? Задача — кожны дзень развіваць Беларусь»

Nashaniva.com