Партугалія пачне выдаваць гуманітарныя візы. Іх змогуць атрымаць і беларусы

Парламент Партугаліі ўхваліў законапраект аб стварэнні гуманітарнай візы, піша «Радыё Свабода».

12.10.2024 / 20:10

Горад Порта ў Партугаліі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: pexels.com

Закон дазволіць людзям, якіх пераследуюць на радзіме, атрымаць спецыяльную візу ў Партугалію, каб, прыехаўшы, папрасіць у ёй палітычны прытулак. Цяпер гэта можна зрабіць па турыстычнай візе, якую трэба атрымліваць у краіне грамадзянства ці ў іншай краіне — пры наяўнасці ДНЖ.

Працэдуру выдачы гуманітарных віз неўзабаве распрацуюць у парламенцкім камітэце па канстытуцыйных пытаннях. Партыя «Ліберальная ініцыятыва», якая падрыхтавала законапраект, хоча дабіцца, каб гуманітарную візу можна было атрымліваць у партугальскім пасольстве ў любой краіне, а не ехаць на радзіму «з усімі вынікаючымі рызыкамі».

Гуманітарныя візы змогуць атрымліваць і грамадзяне Беларусі, паведамляе дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

«У Партугаліі будзе прыняты закон па гуманітарных візах. Гэта дае магчымасць у тым ліку беларусам атрымліваць гуманітарныя візы і прытулак у гэтай краіне. Падобныя законы ўжо дзейнічаюць у Польшчы, Літве, Германіі. Дзякуем парламентарыям!» — напісаў Вячорка ў сваім тэлеграм-канале.

Польшча ўскладняе візавыя правілы пасля карупцыйнага скандалу. Гэта датычыць і гуманітарных візаў

ЕС адклаў увядзенне новай сістэмы ўезду і выезду

Рада Еўропы заклікала спрасціць візавы рэжым для беларусаў і не патрабаваць апастылі на дакументах

Першакурснікі польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візы без папярэдняй рэгістрацыі

Беларусы расказалі, як абыходзяць адну з забаронаў пры запісванні на падачу на польскую візу

Nashaniva.com