Папулярнаму дамену.io пагражае закрыццё

У пачатку кастрычніка ўрад Вялікабрытаніі абвясціў, што адмаўляецца ад суверэнітэту над архіпелагам Чагас у Індыйскім акіяне і перадае яго Маўрыкію. Такое рашэнне можа мець нечаканы эфект для інтэрнэту, паколькі пагражае існаванню дамена.io, піша Devby.io.

11.10.2024 / 20:38

Дамен.io шырока выкарыстоўваецца тэхналагічнымі кампаніямі. Ён прывязаны да брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне — заморскай тэрыторыі Вялікабрытаніі, якая складаецца з архіпелага Чагас. Як толькі будзе падпісана пагадненне паміж Вялікабрытаніяй і Маўрыкіем, тэрыторыя спыніць існаванне, а міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) павінна будзе выдаліць код краіны IO са сваёй спецыфікацыі.

Амерыканская арганізацыя IANA, якая рэгіструе дамены верхняга ўзроўню, выкарыстоўвае спецыфікацыю ISO і, па ідэі, рэгістрацыя новых даменаў у зоне.io павінна спыніцца. Аднак нават у самой IANA пакуль не ведаюць, які лёс чакае.io.

Віцэ-прэзідэнт IANA Services Кім Дэвіс у каментары Computerworld сказаў, што ёсць некалькі патэнцыйных выхадаў з сітуацыі.

Для пачатку трэба правесці кансультацыі з Маўрыкіем, але калі перамовы не ўвянчаюцца поспехам, пачнецца працэс вываду дамена з выкарыстання, які зойме пяць гадоў. На працягу гэтага часу сайтам.io прыйдзецца перайсці на дамен-пераемнік або які-небудзь іншы дамен.

Вялікабрытанія пасля шматгадовых спрэчак пагадзілася перадаць Маўрыкію астравы Чагас

Што за месенджар Discord і чаму яго забаранілі ў Расіі

Наеліся публічнасці: людзі моцна змянілі свае паводзіны ў сацсетках

Nashaniva.com