На Гродзеншчыне ставілі дарожныя знакі, завышаючы колькасць матэрыялаў у 25 разоў

У Гродзенскай вобласці на ўстаноўку аднаго дарожнага знака па дакументах трацілі кубаметр бетону. Але Камітэт дзяржаўнага кантролю сцвярджае, што патрэба ў бетоне была завышаная ў дзясяткі разоў.

10.10.2024 / 16:53

Факты завышэння кошту будаўніча-мантажных работ выявіў КДК у адной з арганізацый, якая займаецца ўпарадкаваннем вулічна-дарожнай сеткі на Гродзеншчыне.

«Згодна з прад'яўленымі арганізацыяй разлікамі, для раблення падмурка пры ўсталяванні адной стойкі дарожных знакаў спатрэбіўся 1 кубаметр бетоннай сумесі, што больш чым у 25 разоў вышэй за патрэбы ў бетоне для выканання гэтага віду работ», — паведамляе КДК.

Цяпер кантралёры робяць разлікі сумы завышэння кошту работ пры ўсталёўцы 37 дарожных знакаў.

Акрамя таго, у ходзе кантролю за рэалізацыяй мерапрыемстваў дзяржпраграмы «Дарогі Беларусі» дзяржкантралёрамі на некаторых участках аўтамабільных дарог былі выяўленыя розныя дэфекты: разбурэнне дэфармацыйных швоў, карозія парэнчавых агароджаў на пуцеправодах і мастах, якія ўтварыліся ў гарантыйны перыяд эксплуатацыі.

Дзяржкантроль узяўся за «Едастаўку» — праверкі пройдуць па ўсёй краіне

З выпускнікоў, якія не адпрацавалі па размеркаванні, спагналі амаль 200 тысяч рублёў

Пачалася рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэсціраванне. Колькі гэта каштуе?

Nashaniva.com