Марока з-за санкцый можа перастаць пастаўляць мандарыны ў Расію. У Беларусь таксама?

Марока можа спыніць навагоднія пастаўкі мандарынаў у Расію з-за санкцый. Адзін з асноўных сусветных вытворцаў цытрусавых ужо нібыта скарачае пастаўкі. Расейцы могуць застацца без свайго самага ўлюбёнага сорта, «клемянціна». А ці пагражае нешта беларускім спажыўцам, даведалася Tochka.by.

09.10.2024 / 18:44

«Што тычыцца мандарынаў сорта «клемянцін» з Марока, то гэта штогадовая гульня, калі папярэджваюць, што паставак будзе мала, купляйце лепш цяпер па гэтай цане. І з гэтага пачынаецца такая гісторыя. Але, магчыма, сапраўды [паставак у гэтым годзе] будзе мала, таму што з тавараў, якія пастаўляюцца з Марока, усё даражэе ў апошнія некалькі сезонаў», — расказала Tochka.by крыніца ў гандлёвай галіне.

Прадстаўнікі беларускіх гандлёвых сетак пакуль не драматызуюць сітуацыю і ўжо знаходзяцца на сувязі з пастаўшчыкамі з Марока.

«Штука яшчэ такая, што гэта можа быць проста частка гульні на павышэнне цаны», — гаворыць крыніца ў рэтэйле.

Аднак падстаў для панікі, маўляў, няма, бо ў Беларусі ёсць іншыя варыянты, каб на навагодніх сталах людзей былі мандарыны.

«У Беларусі на Новы год ёсць некалькі крыніц, акрамя як з Марока, атрымання мандарынаў сорту «клемянцін». Таму нас гэта, хутчэй за ўсё, не закране, калі будзе нейкае зніжэнне паставак», — сцвярджае крыніца Tochka.by.

Нягледзячы на сезон, на прылаўках беларускіх крам мандарыны ёсць, аднак іх кошт уражвае. Папулярны рэсурс па дастаўцы тавараў прапануе за Br15 кіло цытрусавых з Паўднёвай Афрыкі.

Б'юць рэкорды цэны на апельсінавы сок, яго будуць мяшаць з мандарынавым

Сацсеткі ахапіў «тэст апельсінавай лупіны», які правярае адносіны з партнёрам на трываласць

Патрыце лупінай мандарына ногі. Эфект вас здзівіць

Аказваецца, мандарыны можна вырасціць у хатніх умовах

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не стала блага

Nashaniva.com