Арменія на пасяджэнні ў Маскве адмовілася падпісваць дзве заявы ад імя СНД

Арменія адмовілася падтрымаць дзве заявы, прынятыя на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці незалежных дзяржаў, які адбыўся ў Маскве.

09.10.2024 / 18:10

Міністр замежных спраў Арарат Мірзаян — крайні справа. Фота: МЗС Арменіі

У панядзелак на пасяджэнні прысутнічаў міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян. У той жа вечар прадстаўнік МЗС Арменіі абвясціў, што Арменія не далучылася да дзвюх заяў, прынятых раней у той жа дзень. Ён не падаў ніякіх падрабязнасцяў такога рашэння.

У першай заяве гаварылася пра прынцыпы супрацоўніцтва ў гарантаванні бяспекі ў Еўразіі.

Другая заява — пра недапушчальнасць прымянення аднабаковых абмежавальных мер у міжнародных адносінах. Яна рэкамендавала дзяржавам-членам устрымлівацца ад прыняцця, пашырэння або прымянення такіх мер.

Прыняцце другой заявы адбылося на фоне заходніх санкцый, ужытых у дачыненні да Расіі пасля яе ўварвання ва Украіну.

Генпракурор Швед абмеркаваў у Арменіі пытанне выдачы беларусаў па запытах рэжыму

Нікол Пашынян заявіў пра гатоўнасць неадкладна падпісаць мірную дамову з Азербайджанам

У Арменіі заявілі пра прадухіленне дзяржаўнага перавароту. Сляды вядуць у Расію

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

Nashaniva.com