У Варшаве беларуса затрымалі за захоўванне наркотыкаў. Яго знайшлі па паху

Паліцыянты выехалі на пазначаны адрасу у варшаўскім раёне Макотаў па наводцы аднаго з мясцовых жыхароў, які пачуў характэрны пах марыхуаны на лесвічнай клетцы. У выніку быў затрыманы беларус, які захоўваў вялікую колькасць наркотыкаў, уключаючы марыхуану, мефедрон і какаін, піша the-warsaw.com.

09.10.2024 / 17:43

У кватэры выявілі наркотыкі, падрыхтаваныя для распаўсюджвання (каля 500 доз забароненых рэчываў, у тым ліку марыхуана, мефедрон і какаін).

Затрыманы мужчына, грамадзянін Беларусі, быў дастаўлены ў пастарунак, дзе прызнаўся, што арандаваў кватэру, а наркотыкі яму пастаўляў невядомы, з якім ён звязваўся праз месенджар.

Па гэтай справе адбудзецца суд. На гэты момант канфіскаваныя наркатычныя сродкі, доказы па справе і сума звыш 3000 злотых (каля 765 даляраў).

За захоўванне невялікай колькасці наркатычных сродкаў польскія законы прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў. За захоўванне значнай колькасці пакаранне можа дасягаць 10 гадоў.

Мужчына ўвозіў у Беларусь жуйкі з гашышам. Клянецца, што атрымаў іх замест рэшты

Беларусь адпусціла латвійцаў, затрыманых за правоз марыхуаны. Бо марыхуаны не было

Польскі суд змягчыў прысуд таксісту-беларусу, які на пераходзе пад кайфам насмерць збіў веласіпедыстку. Вось чаму

Nashaniva.com