Грамадства1111

Беларусь адпусціла латвійцаў, затрыманых за правоз марыхуаны. Бо марыхуаны не было

Трое дзяўчат і малады чалавек ехалі на музычны фестываль у Браславе, але іх затрымалі ў пункце пропуску на мяжы.

Скрыншот з ранейшага сюжэта па тэлебачанні

Латвійцы, якія былі затрыманыя ў канцы ліпеня гэтага года ў памежным пункце ў Беларусі праз знойдзены ў машыне пакецік марыхуаны, вярнуліся дадому, з іх знялі ўсе падазрэнні, паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Гаворка ідзе пра трох дзяўчат і маладога чалавека, якія ехалі ў Браслаў на фестываль. Падчас надгляду іх аўтамабіля ў памежным пераходзе беларускія памежнікі выявілі ў нішы паміж заднім сядзеннем і парогам невялікі пакет. Экспертыза паказала, што гэта марыхуана, вагой 0,82 грама.

У выніку была заведзена крымінальная справа аб незаконным правозе праз дзяржмяжу наркотыкаў групай асоб.

Па словах маладога чалавека, пакет хутчэй за ўсё выпусціў знаёмы, якога ён падвозіў незадоўга да сваёй паездкі ў Беларусь.

«У інцыдэнце хутка разабраліся. Цяпер чацвёра латвійцаў ужо на радзіме», — паведамілі ў эфіры дзяржтэлеканала.

Следчыя і эксперты праверылі пакет на наяўнасць на ім слядоў каго-небудзь з затрыманых, а таксама правялі аналіз на ўжыванне наркотыкаў усіх чатырох. Вынікі даследаванняў маладыя людзі чакалі ў гасцініцы пад падпіскай аб нявыездзе.

«Падчас правядзення экспертыз наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю ў Беларусі, не выяўлена», — заявіў намеснік начальніка ўпраўлення спецыяльных экспертыз упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці Юрый Казлоў.

Каментары11

  • Прааналізаваць аналізы
    12.08.2024
    Перад абменам палоннымі
    Абвяшчаем "безвіз".
    Экспертыза паказала, што гэта 0,82 гр марыхуаны.
    Пасля абмену палоннымі
    Экспертыза паказала, што наркотыкаў няма.
    Welcome!
  • Чаркашкварка
    12.08.2024
    Брахункi i фальсiфiкатары лукашыскiя
  • Пеця "Лидар" Капуськин
    12.08.2024
    Курыць дрэнна, цяпэр сто раз падумаюць ци ехать в белку, засранцы

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала1

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Галоўнае
Усе навіны →