Майстар даносаў з Германіі стаў мільянерам

У апошні час у Германіі папулярны юны «майстар даносаў» Ніклас Матэі з мястэчка Грэфенхайніхен. За год хлопец напісаў 4227 скаргаў на суседзяў, часцей за ўсё за няправільную паркоўку. Цяпер жа хлопец расказаў, што дзякуючы папулярнасці нібыта зарабіў ужо больш за 1 млн еўра, паведамляе Bild.

09.10.2024 / 16:46

«У мяне і раней было шмат грошай. Але дзякуючы «майстру даносаў» я зарабіў мільён», — сцвярджае Ніклас.

Хоць яго крытыкуюць у сацсетках і на вуліцах, у інстаграме і тыктоку ў яго больш за 100 000 падпісчыкаў. Яго часта запрашаюць на дыскатэкі, тэлешоу і гарадскія святы. Там дзеля фота з ім выстройваюцца доўгія чэргі. За кожнае выступленне Ніклас бярэ круглую суму, часам нават больш за 100 000 еўра.

Пры гэтым юнак адкрыта прызнаецца ў надзвычайнай скупасці. У паездках ён бярэ туалетную паперу з грамадскіх прыбіральняў, каб не купляць яе самому. Дзеля эканоміі ён не заводзіць сяброўку і не ездзіць у адпачынак. Усе грошы захоўвае на ашчадным рахунку і не хоча нічога ведаць пра інвестыцыйныя стратэгіі.

«Калі справа тычыцца маіх грошай, я не рызыкую. […] Я скнара. Параўнанне са Скруджам Макдакам дарэчнае. Я сябе нічым не радую. Працягваю трэсціся над кожнай капейкай. Грошы для мяне — самая важная рэч у свеце», — сказаў ён.

Знакамітага майстра даносаў з Германіі асудзілі. Але не за даносы

У Германіі збілі знакамітага майстра даносаў

Горад у Германіі прапанаваў жыхарам даносіць адно на аднаго па прыкладзе «майстра даносаў». Тыя масава абурыліся

18-гадовы немец напісаў на землякоў 4227 даносаў

Nashaniva.com