Беларускія лясгасы зоймуцца вырошчваннем цюльпанаў
Кіраўнік Мінлясгаса Аляксандр Кулік даручыў, каб цяпліцы з'явіліся ў двух лясгасах у кожнай вобласці, паведамляе прэс-служба міністэрства.
09.10.2024 / 16:11
«Для лясгасаў гэта прыбытак, які можна атрымаць у пазасезонны час, тым самым павысіць эканамічную эфектыўнасць працы гадавальнікаў», — адзначыў Кулік.
Вырошчваннем цюльпанаў ужо трэці год займаецца гадавальнік Гомельскага вопытнага лясгаса. Сёлета тут рэалізавана звыш 21,5 тыс. штук гэтых кветак.
Паводле інфармацыі прэс-службы Мінлясгаса, у Брэсцкай вобласці два лясгасы, Івацэвіцкі і Кобрынскі, ужо выказалі гатоўнасць заняцца новым кірункам.
На Брэстчыне скасілі вялікае поле квітнеючых цюльпанаў. Навошта гэта зрабілі?
Гродзенец ператварыў 36-гадовы фургончык у кветкавую краму ФОТА