У Вільні здаюць кватэру плошчай усяго 11 м². Вось як гэта выглядае
Гэта мікракватэра можа выклікаць прыступ клаўстрафобіі.
09.10.2024 / 17:58
Фота: aruodas.lt
На літоўскім сайце aruodas.lt здаецца ў арэнду мікражыллё ў Вільні. Кватэра плошчай 11 м² месціцца на трэцім паверсе 5-павярховага дома 1985 года пабудовы. Пры гэтым сам дом знаходзіцца даволі далёка ад цэнтра, у не самым прэстыжным раёне Вільні — Наўянінкай.
Прыхожая, душавая, туалет, спальная зона і зона для гатавання знаходзяцца ў адным памяшканні.
Фота: aruodas.lt
Туалетная зона ад астатняй часткі кватэры аддзяляецца толькі шторкай.
Тым не менш, у кватэры ёсць усё неабходнае для пражывання, у тым ліку пральная машына, шафа, выцяжка, мікрахвалёўка і пераносная электрапліта на адну канфорку. Памер ложка — 200х90 см.
Фота: aruodas.lt
Цана арэнды — 245 еўра ў месяц (каля 870 рублёў). Камунальныя паслугі трэба будзе аплачваць асобна. З улікам памеру памяшкання гэта мусіць быць некалькі дзясяткаў еўра нават у зімовы перыяд. Можна меркаваць, што месяц пражывання ў такім памяшканні будзе абыходзіцца ў сярэднім у суму да 300 еўра (каля 1000 рублёў).
Таксама трэба пакінуць дэпазіт у памеры 200 еўра (каля 700 рублёў).
Арэндадаўца адзначае, што арандатар будзе першым, хто засяліцца сюды пасля капітальнага рамонту.
Гэта, дарэчы, не першы выпадак, калі ў суседніх еўрапейскіх сталіцах здаюць падобныя мікракватэры. Напрыклад, у Варшаве здавалі ў арэнду яшчэ меншую кватэру (9м²).
Кватэры еўрафармату набіраюць папулярнасць у Беларусі
У Варшаве здаюць кватэру плошчай усяго 9 м². Вось як гэта выглядае
Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?