У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію

У маі падчас баёў у Луганскай вобласці загінуў 40-гадовы беларус Васіль Скавароднікаў, які атрымаў у лютым расійскае грамадзянства. Пра гэта паведаміў кіраўнік Бярозаўскай гарадской акругі Свярдлоўскай вобласці Яўгеній Пісцоў на сваёй старонцы ў «Аднакласніках», заўважыла «Медыязона».

08.10.2024 / 20:53

Фота: старонка Яўгенія Пісцова ў «Аднакласніках»

Паводле інфармацыі Пісцова, Скавароднікаву было 40 гадоў. Нарадзіўся ён у Арменіі, а рос у Беларусі. Пасля школы і арміі працаваў майстрам па рамонце кватэр.

Паводле інфармацыі Belpol, перададзенай «Медыязоне», Скавароднікаў быў прапісаны ў вёсцы Каменка Крупскага раёна. У 2005 годзе яго прысудзілі да трох гадоў калоніі з адтэрміноўкай на два гады за рабаванне.

У горадзе Бярозаўскі на Урале ў Скавароднікова жылі сваякі, да якіх ён часта прыязджаў. Як выказаўся мясцовы чыноўнік, беларус «вельмі асабіста ўспрыняў» пачатак вайны і «не змог заставацца ўбаку».

13 лютага Васіль Скавароднікаў атрымаў расейскі пашпарт і праз тры дні пайшоў на фронт. Па словах Яўгенія Пісцова, ён быў двойчы паранены, а ў красавіку атрымаў медаль «За адвагу».

Пахавалі мужчыну 20 верасня ў горадзе Бярозаўскі Свярдлоўскай вобласці.

У складзе экіпажу збітага ў студзені каля Белгарада Іл-76 быў беларус. Што пра яго вядома

Былы работнік спіртзавода з-пад Ельска, брат якога загінуў за Расію, паехаў у «ДНР» з гуманітаркай

Загінуў беларус, які ваяваў ва Украіне на баку Расіі. Пра яго раней ужо не раз пісалі

Nashaniva.com