У Брэсце адмяняюць цырымонію запальвання ліхтароў

Цырымонія запальвання ліхтароў у цэнтры Брэста часова не будзе праводзіцца, паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта.

08.10.2024 / 17:58

«У сувязі з правядзеннем планавых прафілактычных работ па ўтрыманні і рамонце гарадскіх газавых ліхтароў, размешчаных на вуліцы Савецкай, з 8 кастрычніка да 11 лістапада ўключна праводзіцца не будзе», — гаворыцца ў паведамленні.

«Пра час запальвання ліхтароў паведамім дадаткова», — дадалі там.

Старадаўнія газавыя ліхтары на Савецкай вуліцы ўжо даўно з'яўляюцца адным з брэндаў Брэста. Амаль 15 гадоў ліхтаршчык Віктар Кірысюк кожны вечар уручную іх запальвае. Роўна ў тую хвіліну, калі ён «ажыўляе» апошні ліхтар на Савецкай, вулічнае асвятленне як па чараўніцтве ўключаецца ва ўсім горадзе

Знакаміты ліхтаршчык з Брэста паказаў свой «Масквіч-412», з якім не жадае расставацца

Брэсцкія чыноўнікі прэзентавалі турыстычны брэнд горада

Архітэктары паказалі, як будзе выглядаць мост на бульвары Шаўчэнкі ў Брэсце пасля рэканструкцыі

Nashaniva.com