Фонд дапамогі беларусам у Літве перастаў працаваць з адзеннем

Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam апублікаваў у фэйсбуку заяву, у якой афіцыйна паведаміў, што больш не прымае гуманітарнай дапамогі, звязанай з адзеннем. 

08.10.2024 / 17:41

Прычынай прынятага рашэння сталі сумневы, што такога кшталту дапамога з боку фонду выкарыстоўваецца па прызначэнні.

Так, супрацоўнікі фонду даведаліся, што адзенне і абутак, які яны перадавалі некаму задарма, прадаюць на адным з віленскіх рынкаў. Дзіцячыя цацкі, якія людзі забралі ў фондзе, праз 10 хвілін былі заўважаныя выкінутымі на вуліцу. А адзін беларус, які спярша набраў вельмі шмат адзення, пасля ў сацсетках напісаў пра тое, што нібыта супрацоўнікі фонду з яго патрабавалі грошы.

У сувязі з гэтым ад практыкі аказання дапамогі беларусам адзеннем з боку непасрэдна фонду вырашана адмовіцца. У той жа час працягвае працаваць тэлеграм-чат «Віртуальны склад». Праз яго можна дзяліцца рэчамі, якія могуць спатрэбіцца іншым. Для гэтага трэба проста сфатаграфаваць тое, што чалавек хоча аддаць, і выкласці ў чат.

Абвясцілі Тыдзень салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай. У яе выявілі бакавы аміятрафічны склероз

Ціханоўская прапанавала кандыдата на прадстаўніка па сацыяльнай палітыцы

У Львове адкрыўся Беларускі дом, а ў ім музей

Nashaniva.com