Блогер абурыўся мамай у гандлёвым цэнтры, якая карміла грудзьмі немаўля. Яна яму іранічна адказала

Сталічны блогер пабачыў у гандлёвым цэнтры «Грын Сіці», як маці корміць немаўля. Сваё абурэнне ён запісаў на відэа на фоне той самай жанчыны. Гісторыя атрымала нечаканы працяг: верагодная гераіня роліку — вядомая доктарка. Яна не стала маўчаць.

08.10.2024 / 17:02

Скрыншот відэа ў тыктоку

Некалькі дзён таму тыкток-карыстальнік Руслан выклаў ролік, у якім абураўся:

— Жанчына на заднім плане (твар не паказваю) сядзіць і грудзьмі корміць дзіця. Я лічу, гэта ненармальна. Гэта асабістае, гэта інтымнае. Я ведаю, што мамашы мяне пачнуць хэйціць. Але гэта няправільна.

Гэта аналагічна, калі б я нешта мог рабіць у гандлёвым цэнтры і казаць: «Гэта натуральна». Тым больш, у кожным гандлёвым цэнтры ёсць пакой маці і дзіцяці. Туды можна пайсці і спакойна пакарміць. Або, я лічу, калі ты ідзеш кудысьці і надоўга, проста можна сцадзіцца ў бутэлечку і пакарміць дзіця з бутэлькі — гэта будзе эстэтычна і прыгожа.

@ruslannovik76 #дети#родители#младенец#кормлениеребёнка#мать ♬ оригинальный звук - ruslannovik76

Відэа набрала 168 тысяч праглядаў. Дыскусія пачалася актыўная. Нехта падтрымаў мужчыну, але найбольш папулярныя каментарыі прысвечаны таму, што няма нічога жудаснага ў кармленні немаўля на людзях.

Блогер пасля запісаў яшчэ некалькі відэа з разважаннямі на тэму груднога кармлення. І нават абяцаў правесці жывы эфір, прысвечаны таму «як чалавека, які мае ўласнае меркаванне, паліваюць брудам».

Пра гэтую гісторыю напісалі многія СМІ, відэа абмяркоўвалі ў сацыяльных сетках. Учора яго пабачыла і верагодная гераіня роліку. Вядомая педыятарка і стваральніца Цэнтра сучаснай педыятрыі ў Мінску Надзея Дубатоўка, якая нядаўна нарадзіла пятае дзіця, пазнала ў відэа сябе.

Надзея Дубатоўка. Скрыншот яе інстаграму

Адказ шматдзетная маці апублікавала ў сваім блогу ў інстаграме, дзе на яе падпісана каля 84 тысяч чалавек.

— Добра, я не люблю лезці ў такія рэчы. Таму што нават такая дробязь для мяне відавочны хайп. Мая пазіцыя наконт кармлення грудзьмі ў грамадскіх месцах? Мужык, хутчэй за ўсё ў «Грын Сіці» ты бачыў мяне. Дзякуй за ўвагу. Каму брыдка глядзець на кармленне дзяцей — хай самі не ядуць у грамадскіх месцах. Я так лічу. А то чвякаеце, рот свой разяўляеце. Гэта фууу. Прыкрывайцеся, калі ласка, калі ясце. Сорамна ж павінна быць.

У ЗША зацвердзілі наватарскія таблеткі ад пасляродавай дэпрэсіі

«Паплачу — і адпускае». Дзве беларускія маці — пра свой дэкрэт

Што можа прывесці да раку малочнай залозы і як уплывае на здароўе грудзей стрэс і рэгулярнасць сэксу?

Цяжарнасць і кавід: вось што варта ведаць

Nashaniva.com