На расійскага ваеннага блогера «Трынаццатага» завялі крымінальную справу

Справу на Ягора Гузенку, больш вядомага як ваенны блогер «Трынаццаты», распачалі паводле артыкула 318 КК РФ «Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады». Ён арыштаваны на два месяцы.

07.10.2024 / 17:43

Ягор Гузенка («Трынаццаты»)

Ягора Гузенку затрымалі 5 кастрычніка на гарадской плошчы горада Навапаўлаўска ў Стаўрапольскім краі паводле адміністрацыйнага артыкула аб спажыванні наркотыкаў. Аднак падчас затрымання блогер аказаў супраціў і на яго распачалі справу паводле артыкула «Ужыванне гвалту ў дачыненні прадстаўніка ўлады» (ч. 1 арт. 318 КК РФ). Пры гэтым ён нібыта адмовіўся даваць паказанні падчас допытаў.

Па гэтым артыкуле «Трынаццатаму» можа награжаць да 5 гадоў зняволення.

Акрамя таго, Ягор Гузенка знаходзіцца ў федэральным вышуку як фігурант крымінальнай справы паводле арт. 213 КК РФ «Хуліганства». Справа была распачатая ў канцы 2021 года, а ў сакавіку Гудзенка, як ён пісаў у сваім тэлеграм-канале, зрэзаў з нагі адмысловы бранзалет і паехаў ваяваць у Херсонскую вобласць.

Блогер «Трынаццаты» мае больш за 300 тысяч падпісчыкаў, і ён адзін з тых расійскіх ваенкараў, якія хоць паслядоўна трымаюцца шавіністычнай ды антыўкраінскай пазіцыі, але могуць жорстка крытыкаваць і расійскія вайсковыя ды грамадзянскія ўлады, закранаючы прынамсі ўскосна нават самога Пуціна. Месяц таму Гузенка адразу ў некалькіх пастах праводзіў думку, што «здраднікі сядзяць у Крамлі».

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»

«Усё, што цяпер адбываецца, гэта здрада. Здраднікі сядзяць у Крамлі». У Расіі ўзбунтаваўся Z-блогер

«Бл*дарусы — нацыя здраднікаў і паразітаў». Z-каналы ў шаленстве ад рашэння Лукашэнкі адвесці войскі ад Украіны

Z-ваенкары сцвярджаюць, што расійскія вайскоўцы збілі ўласны верталёт

Nashaniva.com