Z-ваенкары сцвярджаюць, што расійскія вайскоўцы збілі ўласны верталёт
Расійская СПА збіла над горадам Анапа верталёт Ка-29 Паветрана-касмічных сіл Расіі. Пра гэта амаль адначасова паведамілі расійскі дэсантнік і Z-блогер Ягор Гузенка («Трынаццаты») і праваенны тэлеграм-канал «Інфарматар».
«Ка-29 займаўся пошукам бэкаў [безэкіпажных катараў], адзін з нашых «панцыраў» нанёс удар па верталёце (паводле папярэдняй версіі, праз няспраўнасць сістэмы «свой-чужы»)», — напісаў Гузенка.
Гэтую ж версію паведамілі аўтары «Інфарматара», аднак яны дапусцілі, што верталёт мог збіць безэкіпажны катар «у версіі СПА». У выніку інцыдэнту загінуў увесь экіпаж Ка-29 — чатыры чалавекі.
Жалобны пост у памяць пра загінулых выклаў капітан ВКС РФ Ілля Туманаў (Fighterbomber). На яго думку, хоць верталёт сапраўды збіла расійская СПА, але адбылося гэта з-за новай тактыкі Узброеных сіл Украіны, якія запускаюць дроны па цэлях на тэрыторыі Расіі.
Каментары
А то пазней будзем зноў чуць, што агрэсары не расіяне/расейцы, а нейкія таямнічныя z.
Ну з м*** зразумела, але беларуская рэдакцыя магла б выправіць.