У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Школу лідарства для жанчын» і дадаў да яго праект Girl power Bel. Сацсеткі і сайт першага ўжо не існуюць. Яшчэ летам Girl power праводзілі мерапрыемствы, у тым ліку і ў Беларусі.

05.10.2024 / 07:39

Стары анонс «Школы лідарства» з вясны 2023 года. Фота: архіў сацсетак праекта

Праект пад назвай «Школа лідарства» з'явіўся ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў 4 кастрычніка 2024 года, хоць рашэнне ўступіла ў сілу 1 кастрычніка. Яго прызналі экстрэмісцкім фармаваннем па ініцыятыве КДБ.

Сацсеткі праекту «Школа лідарства для жанчын» неактыўныя, выдалены і сайт праекта. Падобна, што ён закрыўся ў канцы 2023 года. Старонка Girl power bel яшчэ адкрываецца, хоць апошняе мерапрыемства, якое рабіў праект, датуецца жніўнем 2024 года. Мерапрыемствы анансаваліся як «афлайн у Мінску», але выглядаюць цалкам бяскрыўднымі — «пікнік на прыродзе», «арт-майстар-клас», «трэнінг па асабістых межах».

Сярод «чальцоў фармавання» названыя Ганна Дапшэвічуце, Вераніка Мікалайчык, Вера Есіпчук, Анжаліка Вайцяховіч і Аліна Шаўцова. Прынамсі адна з пералічаных жанчын — у бяспецы за мяжой.

Калі КДБ уключае ў спісы экстрэмісцкіх фармаванняў людзей з Беларусі, то для іх гэта небяспечна. Звычайна гэта або тыя, хто ўжо за кратамі, або тыя, каго хочуць неўзабаве затрымаць.

Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Nashaniva.com