У Новай Баравой машына на поўным ходзе збіла двух пешаходаў

Аварыя здарылася сёння ўвечары на скрыжаванні вуліц Братоў Райт і Мікалая Камава, піша «Анлайнер».

03.10.2024 / 22:38

Скрыншот з відэа

«Скрыжаванне вельмі небяспечнае. Тут ужо неаднаразова здараліся аварыі, а цяпер з удзелам пешахода», — расказаў чытач выдання Антон.

У мясцовых чатах кажуць, што ад сутыкнення з аўтамабілем пацярпелі хлопец і дзяўчына. Хлопец хутка падняўся на ногі (і гэта пацвярджаецца відэа), а дзяўчына ўстаць не змагла.

На месца ДТЗ аператыўна прыехала хуткая. Іншых падрабязнасцяў пра стан пацярпелых пакуль няма.

У Маларыцкім раёне машына ўрэзалася ў дрэва, загінуў чалавек

Пад Гроднам на мінскай трасе загінула пажылая жанчына

У Барысаўскім раёне загінула 19-гадовая матацыклістка

Жудаснае ДТЗ у літоўскай Уцене — гоначны аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей, пацярпелі 14 чалавек, адзін загінуў 

Nashaniva.com