Бажэна Ярэміч пахвалілася, што Нацыянальная школа прыгажосці вучыць будучых настаўнікаў стылю

«Асновы стылю, макіяжу, цырульніцкага мастацтва і моўны этыкет — гэта асноўныя дысцыпліны».

04.10.2024 / 11:41

Бажэна Ярэміч. Фота з яе інстаграма

Дырэктарка Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэна Ярэміч расказала пра культурна-адукацыйны праект, які дапаможа сфармаваць «унікальны вобраз будучых педагогаў». Ён называецца «Гармонія. Стыль. Дасканаласць».

Праект пачаўся год таму з супрацоўніцтва з БДПУ. Цяпер у ім бяруць удзел і педагагічныя каледжы Мінскай вобласці.

«Асноўныя дысцыпліны, якія выкладалі педагогі Нацыянальнай школы прыгажосці, былі звязаныя з асновамі стылю, макіяжу, цырульніцкага мастацтва і моўным этыкетам. Гэта асноўныя базавыя дысцыпліны, якімі павінны валодаць нашы сучасныя настаўнікі. І затым, я ўпэўнена, яны будуць перадаваць гэтыя веды нашым дзецям», — заявіла Ярэміч на прэс-канферэнцыі да Дня настаўніка.

Па словах Ярэміч, праект падтрымала Міністэрства адукацыі. У далейшым плануецца да яго далучыць абласныя гарады. спадзяецца, што праект атрымае статус рэспубліканскага.

Гісторыя беларускай Папялушкі: як дзяўчына з простай сямʼі стала дэпутаткай і начальніцай

Маладая юрыстка з прэзідыума Усебеларускага народнага сходу стала дырэктаркай Нацыянальнай школы прыгажосці

21-гадовая стажорка Бажэна Ярэміч аб сваім удзеле ў канстытуцыйнай камісіі: Выдатная прафесійная практыка

Nashaniva.com